Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
Дата выхаду: 2008-11
Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Стабільная беспрытульнасць. На апошнім пасяджэнні савета аддзела адукацыі, як звычайна, сабраліся дырэктары школ, загадчыкі дзіцячых садкоў, спецыялісты і начальнікі аддзела. Адметнасць гэтай падзеі была ў тым, што на пасяджэнне запрасілі А. Н. Пігулеўскую, аўтара кнігі “У адказе за Радзіму”. Алена Нікадзімаўна расказала педагогам пра выхаванцаў даваенннай Обальскай школы.Школа на той час была размешчана ў двухпавярховым памесці былога царскага вяльможы. Школе адвялі 40 гектараў зямлі, быў прышкольны сад на дзесяць гектараў, ёй перадалі племянную жывёлу, сельгасінвентар, насенне асноўных культур. Пасля заняткаў у садзе і на палях працавалі 106 беспрытульных дзяцей. Школьнікі займаліся ў швейнай, сталярнай і слясарнай майстэрнях. Дырэктрам школы быў Дзмітрый Стахіевіч Ляшчынскі. Што змянілася з часоў раз’ятранага ліхалецця рэвалюцыі і грамадзянскай вайны? Сёняшнія рэаліі іншыя – падчас хвалёнай стабільнасці паўстала праблема сіроцтва пры жывых бацьках.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак