Крывінка, 3 (65) 2010

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

3 (65) 2010

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2010-02

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Родная мова. Я вучу дзяцей нямецкай мове не толькі ў Пяцігарскай школе, дзе ўсе прадметы выкладаюцца па-беларуску. Двойчы на тыдзень я працую ў Асінаўскай пачатко­вай школе, дзе ўсе прадметы вы­кладаюцца на мове суседняй, ня­хай і брацкай краіны. Але вялікай розніцы ў мовах дзяцей, шчыра кажучы, няма. Нягледзечы на тое, што адна школка працуе на роднай мове, а другая – на ру­скай, у абедзвюх дзеці гамоняць на вясёлай трасянцы. Звонкае дзеканне і цеканне гучыць як у Пяцігарску, так і ў Драздах. Хаця, і гэта факт, вальней на роднай мове прамаўляюць пяцігарскія школьнікі. Яно і зразумела: баль­шыня ўрокаў тут выкладаецца па-беларуску. А вось, напры­клад, у трэцім класе Асінаўскай школы беларуская мова гучыць толькі чатыры ўрокі на тыдзень: на адзіным уроку беларускай літаратуры, на двух уроках бе­ларускай мовы і яшчэ на ўроку “Чалавек і свет”. У процівагу бе­ларускай на тыдні вучням даецца аж шэсць урокаў рускай мовы і літаратуры. Але, нягледзечы на такую татальную русіфікацыю, паспяховасць па рускай мове не­высокая. І дыктанты, і сачыненні пішуцца бальшынёй школьнікаў з процьмай памылак. І толькі нейкія 5 – 10 адцоткаў вучняў здольныя больш-менш засвоіць тую замежную для іх мову.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле