Крывінка, 1 (63) 2010

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

1 (63) 2010

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2010-01

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ідалапакланенне. Інакш не растлумачыць тое, што ў Беларусі існуюць Прэзідэнцкія ёлкі, стыпендыі, спаборніцтвы, кубкі і нават каманды. Ён што, на свае кроўныя ўпрыгожвае тыя ёлкі, са сваёй кішэні выплочвае стыпендыі, купляе амуніцыю для хакейных каманд і кубкі? Не, гэта робіцца на грошы падаткаплацельніка, то бок на нашы грошы. Тады на­вошта хлусіць, попрасту крывіць душой, надаючы елкам і іншаму гучныя ты­тулы? Пэўна, хочацца быць шчодрым, вялікадушным, хаця тых якасцей у “ёлачніка” няма і ў паміне. Бо каб яны былі, можна было б сілаю сваёй Прэзідэнцкай улады забараніць стварэнне таго культа. Але хто і за што цябе пахваліць? Што добрага мож­на ўспомніць нам за апошнія 15 гадоў? Сістэматычнае знішчэнне беларускасці? Ганебны рэферэндум, дзе народ сам выракаецца сва­ёй мовы? Ці, можа, чарговы рэферэндум, дзе Прэзідэнт атрымоўвае пажыццё­вае кіраванне? Пастаянны уціск апанентаў Прэзідэнта і знікненне самых вядомых з іх? Адмову ў рэгістрацыі палітычных партый і аб’яднанняў? Пераслед за ўдзел у дэманстрацыях? Хіба што, шчыры народны дзякуй за нізкія цэны на гарэлку.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле