Крывінка, 22 (62) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

22 (62) 2009

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2009-12

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пір падчас чумы. Падрыхтоўка да навагодніх святаў набы­вае ў нас апошнімі часамі небывалы размах. Ужо за чатыры тыдні да Новага года вітрыны магазінаў засвяціліся гірляндамі. Цэн­тральныя пляцы гарадоў ўпрыгожваюцца велізарнымі елкамі. Сустрэчу чарговага Но­вага года нам прапаноўваюць адзначыць з размахам. Але ў цвярозых грамадзян узнікае законнае пытанне: за чый кошт ладзіцца той банкет? Аказваецца, як і ўсе мінулыя разы, у ролі заказчыка “зрэлішч”выступае народ. Той, каму рэгулярна недаплочваюць, неда­даюць, крыўдзяць. А сёння таму народу пра­пануюць забыцца, плюнуўшы на тыя крыўды, і адсвяткаваць з размахам, як ён умее. Так, святкаваць мы ўмеем. Да перамогі, да забыцця, да страты памяці. А вось выйсці з патрабаваннямі да ўлады, ну, хаця б папрасіць, каб тая не выкідвала народныя грошы на вецер, пакуль што не адчайваем­ся. У наступаючым Новым 2010-м годзе нам прыйдзецца зацягнуць паясы шчэ ту­жэй. Пра тое сведчыць нядаўна прыняты рэспубліканскі бюджэт, дзе ўрэзаны амаль усе выдаткі (расходы). І на адукацыю. І на ахову здароўя.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле