Крывінка, 17 (57) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

17 (57) 2009

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2009-10

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вымярзаем. Па нейкай дурной завядзёнцы цэн­тральнае ацяпленне ў нашых дамах уключаюць толькі тады, калі тэмперату­ра апусціцца значна ніжэй камфортнай. Нехта нібыта чакае, што ўслед за летам і восенню прыйдзе яшчэ адно лета. Нібыта за гэтыя тыдзень-другі можна значна зэканоміць паліва. Эканомілі яго лепш бы на вайсковых манеўрах! А тут эканомія тая вылазіць бокам. І асабліва пакутваюць ад яе тыя людзі, якія маюць хранічныя захворванні, а асабліва ма­лыя дзеткі. Навошта так здзеквацца з людзей? Няўжо нельга ацяпленне падклю­чаць штогод у апошняй дэкадзе ве­расня, а не ў першай кастрычніцкай? Але ж не, кажуць, што на гэты конт існуе інструкцыя. Толькі напісана тая інструкцыя была, пэўна, яшчэ ў сталінскія часы, калі чалавек не лічыўся аніякай каштоўнасцю. Выходзіць, што лукашэнкаўскія чыноўнікі недалёка адышлі ад тае ацэнкі. Яны, мабыць, і не ведаюць, што ў Заходняй Эўропе ўсё наадварот. Там нават летам, калі табе холадна, можна пакруціць на батарэі рэгулятар, і прыемнае цяпло хутка разліецца па пакоях. Таму і саюз нам ладзяць не з Эўразвязам, а з халоднай Расеяй, дзе штозіму вымярзае то адзін, то другі горад. Маўляў, мы ж брацця-славяне, прывычныя да холаду.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле