Крывінка, 13 (53) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

13 (53) 2009

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2009-08

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Хлеб – усяму галава. І галава тая ў нашым раёне даўно хворая. Бо чорны хлеб, які складае аснову харчавання любой небагатай сям’і, у Бешанковічах вельмі нізкай якасці. І гэта адбываецца ўжо цягам некалькіх месяцаў. Ва ўсіх крамах мяс­цовы фармавы хлеб прадаецца нейкі недапечаны, ці што. Калі такі хлеб рэ­жаш нажом, то нож ліпне да яго. Калі ён паляжыць да наступнага дня, то яго ядуць з ахвотай толькі каровы. У магазіне я прашу прадавачак вы­браць мне хлеб больш-менш спе­чаны, цямнейшы. І часта яны ў маёй просьбе адмаўляюць, бо такога хлеба няма ў наяўнасці. Крама, што прадае лепельскі хлеб, у райцэнтры сёння адна – “Рамонак”, што працуе ад лепельскага малочна­кансервавага заводу. Лепельскі хлеб значна адрозніваецца ад тутэйша­га ў лепшы бок, але яго хапае толькі сотні-другой шчасліўцаў. Раней жа яго можна было набыць у многіх кра­мах. “Сірыюс”, “Каравай”, “Кумпячок” заўжды прапаноўвалі лепельскі хлеб. Быў выбар. Манаполія ж прывяла толькі да пагаршэння якасці хлеба. Маўляў, дзе вы дзенецеся, усё-роўна купіце.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле