Сьвітанак, 10 (65) 2008

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

10 (65) 2008

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2008-10

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Як жывеш, вёска? Згодна з дзяржаўнай праграмай па адраджэнню сяла, надаць сучасны выгляд вёскам нашага раёна павінны аграгарадкі. На пачатку 2008 года вядзецца будаўніцтва аграгарадка ў вёсцы Кардон. Што змянілася цяпер у сацыяльным плане ў параўнанні з той вёскай, якая была раней? На першы погляд, кардынальныя перамены заўважыць адразу, мякка кажучы, няпроста. Аблічча бальшыні будынкаў даволі сціплае. Па-ранейшаму стаяць руіны былога будынка дзіцячага садка – не паспелі знесці. На цэнтральнай вуліцы – старыя шматпавярховыя дамы, узведзеныя ў 80-х гадах, дамы прыватнага сектару з прыбудовамі, хлеўчукамі і лазенькамі. Праўда, прыгожа выглядае магазін і комплексны прыёмны пункт пасля касметычнага рамонту. Сцены пакрылі тынкам і ярка пафарбавалі. Капітальны рамонт зрабілі ў школе, на яе рэстаўрацыю ўклалі немалыя грошы. Пашанцавала сувязістам – устанавілі новую АТС. Некалькі новых дамоў сядзібнага тыпу яшчэ не здадзены.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле