Сьвітанак, 4 (94) 2010

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

4 (94) 2010

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2010-02

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Бліжэй да народа. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. М. Байкоў праз тэлефонную сувязь сустракаўся з народам. На працягу дзвюх гадзін жы­хары нашага раёна мелі магчымасць паведаміць дэпутату пра свае набалелыя пра­блемы. На гэты раз Байкова не здзівілі дробязныя пытанні, якія павінны былі вырашац­ца на месцах чыноўнікамі выканаўчай галіны ўлады. Людзі найперш скардзіліся дэпутату на дыскамфор­тныя ўмовы пражывання. Звяртацца да прадстаўнікоў вышэйшай заканадаўчай галіны ўлады па камуналь­ных праблемах іх прывучылі яшчэ за савецкім часам. Таму і палатачнік быў вымушаны ўважліва выслухоўваць скаргі на праржавелыя трубы, на работу рэйсавага транспарту і прыватнага гандлю, якасць пітной вады ў калодзежах. Да прыкладу, у пасёлку Обаль на вуліцы Паддубнай камуналь­ныя службы забылі ўцяпліць калонкі. Вада замерзла, жы­харам даводзіцца хадзіць за вадой на суседнюю вуліцу. Як высветлілася потым, і вадапра­водныя сеткі патрабуюць за­мены. Наогул, як і ў Шуміліне, Обалі і вёсках раёна не хапае грашовых сродкаў на рамонт вадаправодаў. У вёсцы Язвіна некаторыя вяскоўцы бяруць ваду з закінутай студні. Ста­рэйшына з вёскі Пабеда В. А. Грузневіч прасіў Байкова паклапаціцца аб правядзенні газавай веткі. Жыхары Пабе­ды нічым не горшыя за іншых, яны таксама хочуць кары­стацца прыродным газам.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле