Покліч Волі, 4 (75) 2010

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

4 (75) 2010

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2010-03

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

23 лютага—дзень мужчынаў, 8 сакавіка—дзень жанчынаў, 1 траўня—дзень трудзяшчыхся. Як запраграмавалі на гэтыя надуманыя даты тутэйшае жыхарства здзвінутыя на сацыяльна-класавай справядлівасці бальшавікі, так і жывуць тут дасёння, лічачы, што гэта назаўжды і што святкаваць гэтыя даты будуць вечна. Не, не будуць, бо вечна можа трываць толькі праўда, а хлусня немінуча згіне. Для беларуса гэтая дата нават фактычна не звязаная ні з якой знамянальнай падзей. Дык навошта ж тады прыніжацца і займацца нацыянальным марнатраўствам? Не абыходзяць дату 23 лютага ні насельніцтва, ні ўлада: ускладаюць вянкі да мемарыялаў загіблых савецкіх салдатаў 1941-1945 гг. і да магілаў тых, што склалі свае га­ловы пад час умяшальніцтва ва ўнутраныя справы іншых краінаў, якое хлусліва называ­юць інтэрнацыянальнай вайско­вай дапамогай брацкім народам; конкурсы нейкія праводзяць, су­стрэчы; ветэраны моладзі мазгі палошчуць сваімі прыдумкамі...

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле