Тут і цяпер (Свабода), 28.04.2010

Тут і цяпер (Свабода)

28.04.2010

Дата выхаду: 2010-04-28

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2010 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Па абкатанай... У Беларусі адбыліся выбары ў мясцовыя Саветы, якія мала чым адрозніваліся ад мінулых выбарчых кампаній. У інтэрв’ю БелаПАН 25 красавіка сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазовік адзначыў, што не выключае таго, што прэзідэнцкія выбары могуць быць прызначаны на канец 2010 года. На просьбу пракаменціраваць інфармацыю, прыведзеную ў лістоўцы кандыдата ў дэпутаты мясцовых Саветаў ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дзе сцвярджаецца, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца ў гэтым годзе, Лазовік сказаў: “Спадар Гайдукевіч, напэўна, па-свойму лічыць каляндар, і цалкам магчыма, што ён не памыляецца. Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца за два месяцы да заканчэння паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта. Калі зыходзіць з таго, што інаўгурацыя Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі праходзіла, калі я не памыляюся, 6 красавіка, то чарговыя выбары павінны адбыцца не пазней як 6 лютага. Раней — магчыма. Мо ў спадара Гайдукевіча ёсць асаблівае прадчуванне і ён якраз угадаў, якое рашэнне прыме парламент пры назначэнні даты выбараў.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле