Права на волю, № 7 (268) 2010

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№ 7 (268) 2010

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-04

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2010 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

"Зламаць не атрымалася..." 14 красавіка Франака Вячорку камісавалі пастановай галоўнага медычнага цэн­тру Мінабароны. Медыкі выявілі ў Вячоркі камбінаваную загану сэрца. З гэтым дыяг­назам юнак ня толькі не прыдатны да служ­бы, але і ўвогуле павінен быць выключаны з вайсковага ўліку. "Гэта мая перамога! Я 15 месяцаў дабіваўся гэтага звальненьня. Я даказаў урэш­це рэшт, што мой прызыў у армію быў неза­конным. Спрабавалі мяне зламаць, цкавалі, пагражалі. Нічога не атрымалася, я застаўся самім сабой" – кажа Ф. Вячорка. Франак падкрэсьліў, што ў заключным дыягназе лекары напісалі, нібы хвароба на­бытая ў войску – каб ужо былы жаўнер ня мог судзіцца за незаконны прызыў. Аднак Ф. Вячорка з гэтым катэгарычна ня згодны і зьбіраецца зьвярнуцца ў суд. "Буду патрабаваць прыцягненьня да адказнасьці лекараў, якія фальсіфікавалі дыягназы, і прызыўной камісіі, якая мяне забірала. Таксама буду патрабаваць кампенсацыі, маральнай і па стане здароўя, ад вайскоўцаў, а таксама ад медыкаў, якія не прынялі мераў па стане майго здароўя раней і камісавалі мяне толькі праз 15 месяцаў. Ну і ўрэшце, буду падаваць у суд на журналістаў Беларускага тэлебачаньня і "Белорусской военной газеты", якія неаднаразова мяне зьневажалі...", – паведаміў Ф. Вячорка.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле