Права на волю, № 6 (267) 2010

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№ 6 (267) 2010

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-04

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2010 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

...Каб пераадолець "самаізаляцыю" краіны. Рада Еўропы рашуча асуджае прывядзеньне ў выкананьне двух сьмяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай за­яве старшыні Камітэту міністраў РЕ Мішэлін Кальмі-Рэй, генеральна­га сакратара РЕ Турб'ёрна Ягланда і кіраўніка Парламенцкай асамблеі РЕ Меўлюта Чавушаглу. "Сьмяротнае пакараньне зьяўляецца варварствам і дэградацы­яй, менавіта таму яно было адме­ненае Радай Еўропы пратаколам №6 Еўрапейскай канвенцыі аб пра­вах чалавека, – гаворыцца ў заяве. – Урад Беларусі застаецца адзіным у Еўропе, хто карае сьмерцю людзей. Нядаўняе прывядзеньне ў выка­наньне сьмяротных прысудаў, калі гэтая інфармацыя пацьвердзіцца, стане сур'ёзнай перашкодай на шляху зьбліжэньня Беларусі і Рады Еўропы". Аўтары заявы падкрэсьліваюць, што РЕ гатова аказаць Беларусі лю­бую дапамогу для пераадоленьня "самаізаляцыі" краіны. "Але калі пы­таньне тычыцца правоў чалавека і дэмакратыі, шлях можа быць толькі адзін. Мы зноў заклікаем да неад­кладнай адмены сьмяротнай кары", – гаворыцца ў дакуменце.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле