Божым Шляхам, 1-6 (76-81) 1957

Божым Шляхам

двумесячны часапіс беларускае рэлігійнае думкі

1-6 (76-81) 1957

Месца выхаду: Paris

Дата выхаду: 1957

Рэдактар: Гарошка Леў

Выдавец: Marian House

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1754.]

Жыцьцё Царквы. Царква, як згуртаванье людзей, якія вызнаюць аднолькавыя праўды веры, пры.маюць тыя самыя сьвятыя Тайны і маюць адно кіраўніцтва пад галоўтсвам аднаго Намесьніка Хрыста, ёсьць арганізацыяю такою-ж жывою, як і тыя адзінкі, з якіх Яна складецца. Больш таго: Яна яшчэ мае надпрыроднае духовае жыцьцё, данае Ёй на векі вечныя самым заснавальнікам Ісусам Хрыстом. Затое ўсякія іншыя арганізацыі, якія стараюцца прыпадобніцца вонкавымі формамі да Царквы, але ня маюць самага істотнага — Божага пачатку — ня маюць паўнаты духовага жыцьця і тым самым аыяўляюць сваё зманнае аблічча. На чым-жа палягае жыцьцё Хрыстове Царквы? На ты.м, што Яна займаецца ўсімі актуальнымі пытаньнямі і стараецца вырашыць іх у духу навукі Хрыста. Вось лрыгляньмася да дзейнасьці Каталіцкае Царквы за апошняе стагодзьдзе і перадусім у сучаснасьці. У дагматычнай галіне Каталіцкая Царква мае ад даўна абвешчаныя праўды веры, але акрамя таго Яна мае яшчэ скарбніцу веры ў Сьвятым Аб'яўленьні і ў Сьвятой Традыцыі, дзе месьцяцца праўды веры яшчэ не паданыя да абавязковага вераваньня.

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Пэрыёдыка: Божым Шляхам

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле