Месца выхаду: London
Дата выхаду: 1965-11
Рэдактар: Гэрмановіч Язэп
Выдавец: Marian House
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Сынод Біснупаў для ўсяе Царквы. У першы дзень ІV-ае Сэсіі II-га Ватыканскага Сабору 14. IX. 1965 Папа Павал VI абвесьціў, што ў хуткім часе жадае паклікаць да жыцьця зусім новую царкоўную установу — Сынод Біскупаў. I сапраўды, пасьля некалькіх дзён Айцы Сабору атрымалі Апостальскае Пасланьне (Litterae Apostolicae — Motu Proprio), якое пачынаецца славамі: «Apostolica sollicitudo..» «Апостальская руплівасьць...», а якое бяз сумніву зьяўляецца ўстаноўчай граматай вялізарнага гістарычнага значэньня. Папа, ідучы ў сьлед за выказаным жаданьнем Айцоў Сабору, паклікае. да жыцьця Сынод Біскупаў для ўсяе Царквы. Гэты Сынод, як чытаем у Пасланьні, зможа ў будучыні асягнуць болын дасканалую форму.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Божым Шляхам