Божым Шляхам, 3 (90) 1965

Божым Шляхам

3 (90) 1965

Месца выхаду: London

Дата выхаду: 1965-05

Рэдактар: Гэрмановіч Язэп

Выдавец: Marian House

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

«Калегія» ў Царкве. «Пётр і Апосталы», «Пётр і якія зь ім», «Пётр і іншыя Апосталы» . . . Такія дзіўныя звароты ў Эванэліях і Апостальскіх Дзеях паказваюць першую КАЛЕГІЮ 12-ці Апосталаў, якіх Галавою бьгў ПЁТР. Нават гэты лік — 12 — быў спачатку неабходны: на месца адпаўшага Юды Іскарыёта ўвайшоў Мацей. Пасьля Сам Гасподзь паклікаў Саўла-Паўла, аднак лік 12 ізноў зыйшоўся, бо быў забіты Якуб (Старшы) паводле загаду цара Гэрада. Падчас прасьледу і асабліва пасьля сьмерці Апосталаў КАЛЕГІЯ ў Царкве была нарушана і расцярушана, аднак ідэя аб ёй не загінула, як відаць з І-га САБОРУ ў Ніцэі ў 325 г., дзе япіскапы спаўнялі ролю Апосталаў, а Рымскі папа — праз сваіх дэлегатаў — ролю Пятра. Пасьля Калегія ў Царкве праходзіць праз розныя фазы: Рымская «Галава» шмат цярпела падчас Вялікага Перасяленьня Народаў, а пасьля ў спрэчках з Усходам — найбольш у разьдзеле Цэркваў у 1054 г. Таксама ў нязгодзе з Заходнімі імператарамі і пасьля з пратэстантамі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Божым Шляхам

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле