Месца выхаду: London
Дата выхаду: 1964-03
Рэдактар: Гэрмановіч Язэп
Выдавец: Marian House
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дэкрэт ІІ-га Ватыканскага Сабору аб сродках грамадзкай лучнасьці. Сярод дзіву годных тэхнічных вынаходзтваў, асабліва ў нашай сучаснасьці, якія людзкі геній пры Божай помачы змог выдабыць з сілаў створанае прыроды, Царква прыймае і сьлядзіць з асаблівай матчынай дбайлівасьцяй тыя, што бліжэй адносяцца да людзкога духа і што адчыняюць новыя і вельмі хуткія спосабы пашыраць весткі, ідэі і навучаньне. Сярод іх асаблівае месца займае друк, кіно, радыё, тэлевізія і ім падобныя, якія маюць за мэту дасягнуць ня толькі адзінкі і зрабіць на іх уплыў, але праз сваю натуру імкнуцца падобна ўплываць на шматлікія асобы і на цэлае грамадзтва. Таму зусім слушна могуць называцца сродкамі граладзкай лучнасьці.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Божым Шляхам