Свіслацкі веснік, 1-2 (7-8) 2010

Свіслацкі веснік

Інфармацыйна-аналітычнае выданне пасёлкаў Дружны і Свіслач

1-2 (7-8) 2010

Publication Place: Свіслач

Publication Date: 2010-03

Editor: Мелевіч Канстанцін

Copyright © 2010 by Свіслацкі веснік

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Думаць трэба галавой. Спадзевы на тое, што 2010 год стане значна лягчэйшым за мінулы на жаль, пакуль не спраўджваюцца ні ў звычайных людзей ні ў “асобаў пасадамі абцяжараных”. Натуральна, станоўчыя рэчы ёсць: немагчыма жыць у стане перманентнай дэпрэсіі. Але, ёсць выпрабаванні і цяжкасці. Сапраўды, як тая скура тыгра ці зебры ў чорна-белую палоску. Такія варункі, з іншага боку можна успрымаць як магчымасць заняцца будаўніцтвам свайго жыцця. Не плыць “за плынню як усе” а пачаць думаць. Думаць галавой а не тым месцам на якім сядзіш. Пачынаючы ад працы і пошукаў лепшых магчымасцяў і сканчваючы парадкам у пад’едзе свайго дома. Вельмі проста ўзгадаць, што ніхто за мяне рабіць не абавязаны. І ніхто АКРАМЯ МЯНЕ самога не паклапоціцца пра МОЙ дабрабыт і МАЁ жыццё. А калі пачынаеш думаць, зазвычай з’яўляюцца і пытанні. Напрыклад, чаму не выконваюцца гарантаваныя законам нормы (пачынаючы ад цеплыні ў хаце і сканчваючы улікам маёй думкі ў прыняцці рашэнняў на ўзроўні пасёлка, раёна, краіны).¬ Калі пачынаеш думаць – прыходзяць і адказы якім чынам зарабіць на хлеб дзецям, якім чынам давесці да ладу свой дом. Якім чынам можна абараніць сваё і атрымаць гарантаванае законам у рэшце рэшт.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле