Божым Шляхам, 1-2 (147-148) 1976

Божым Шляхам

1-2 (147-148) 1976

Месца выхаду: London

Дата выхаду: 1976

Рэдактар: Журня Фэлікс

Выдавец: Marian House

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Мэтай Міжнарсдных Эўхарыстычных Кангрэсаў ёсьць пашырэньне і паглыбленьне публічнай чэсьці да Хрыста пад відам Сьвятых Дароў. Звычайна на такіх кангрэсах адбываюцца вельмі ўрачыстыя Багаслужбы, дзённыя і начныя адорацыі Сьвятой Эўхарыстыі, даклады і дыскусіі, у якіх паглыбляюцца веды аб Хрыстовых Тайнах і парушаюцца сучасныя жыцьцёвыя праблемы. Пачаткі сяньняшніх кангрэсаў ня вельмі даўнія (1874 год падаецца як дату першага Эўхарыстычнага Кангрэсу ў Францыі) і адбываліся яны перш нерэгулярна і толькі апошніх некалькі кангрэсаў адбываліся што чатыры гады. Беларусы прыймалі удзел у некаторых Эўхарыстычных Кангрэсах: у Чыкага у 1925 г., у Дубліне ў 1933 г., у Мюнхэні ў 1960, калі быў высвячаны на біскупа а. Ч. Сіповіч. Найлепш аднак падгатоўлены і афіцыйна заапрабаваны удзел беларусаў без сумлеву быў на апошнім кангрэсе у Філядэльфіі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Божым Шляхам

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле