Божым Шляхам, 1 (151) 1980

Божым Шляхам

1 (151) 1980

Месца выхаду: London

Дата выхаду: 1980

Рэдактар: Журня Фэлікс

Выдавец: Marian House

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.skaryna.org.uk

Рана сьцякае крывёй... Ад 28 да 30 лістапада 1979 г. Папа Ян Павал II наведаў Турэччыну. Галоўнай мэтай гэтай паездкі было спатканьне з Патрыярхам Дзімітрам I. Яно адбылоея 30 лістапада, акурат у дзень сьв. Андрэя Апостала ў фанарскай катэдры. Тады было афіцыяльна прагалошана распачацьце багаслоўскага дыялагу паміж Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі. Пазьней былі пададзеныя ў прэсе прозьвішчы асоб з двух бакоў, якія у час пэрыёдычных сустрэчаў будуць праводзіць гутаркі і дыскусіі, якіх канчатковай мэтай ёсьць злучэньне Цэркваў. Першае спатканьне Папы Паўла VI з усяленскім Патрыярхам Атэнагорам адбылося ў Ерузаліме ў 1964 годзе, знаыць там, дзе Ісус Хрыстсс даканаў адкупленьня чалавечага роду. Пасьля ізноў адбыліся малітвенныя спатканьні і гутаркі Галоў Цэркваў у Канстантынопалі і ў Рыме. У міжчасе дайшло да згоды між двумя Цэрквамі, каб зьняць калішнія клятвы і скасаваць іхнія акты, калі яны яшчэ мелі нейкую вагу.

Гэты нумар асопісу "Божым Шляхам" адлічбавала
Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Божым Шляхам

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле