Божым Шляхам, 3-4 (145-146) 1975

Божым Шляхам

3-4 (145-146) 1975

Месца выхаду: London

Дата выхаду: 1975-05

Рэдактар: Журня Фэлікс

Выдавец: Marian House

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Учалавечаньне Сына Божага. Ужо вялікі Арыстотэль, паганскі філязоф, падазраваў, што павінны існаваць нейкія чыстыя бязцялесныя духі, якіх мы называем анёламі. Для нас хрысьціян, веручых у Бога і Богачалавека, аб іхнім існаваньні ня можа быць ніякага сумніву. Аб добрых і злых анёлах ёсьць гутарка шмат у якіх месцах Сьв. Пісаньня. Не вужака, а бунтаўшчык анёл, прыняўшы від вужакі, загаварыў да нашай прамаці Эвы, каб яе папхнуць у грэх. У многіх кнігах Старога і Новага Запавету ёсьць гутарка аб добрых і верных анёлах. I так у кн. Быцьця (24, 40) чытаем: »Госпад Бог пашле табе свайго анёла, каторы будзе ісьці перад табой і сьцерагчы цябе«. Ды ведаем, як анёл паўстрымаў руку выпрабаванага Божым загадам Абрагама, каб не забіваў свайго сына Ізаака. (Быцьця, 22, 11-12). Анёл Рафаэль быў верным другам і заступнікам Табіі ў ягоным падарожжы і прыгодах, а прарок псальміст заклікае ўсіх анёлаў, каб славілі Бога: »Хваліце Бога вы ўсе анёлы!« (Пс. 102, 20). А разгарнуць толькі старонкі Новага Запавету! Аб анёлах гавораць нам усе чатыры вангелісты, апосталы Пётр і Юда ў сваіх пасланьнях, ды апостал Ян у кнізе Аб'яўленьняў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Божым Шляхам

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле