Божым Шляхам, 4 (142) 1974

Божым Шляхам

4 (142) 1974

Miejsce wydania: London

Data wydania: 1974-10

Redaktor: Журня Фэлікс

Wydawca: Marian House

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

IV-ы Сусьветны Сынод Біскупаў. Найважнейшым здарэньнем апошняга часу ў жыцьці Царквы — спадзяёмся і сьвету — бьгў Сынод Біскупаў, які адбыўся ў Рыме у часе ад 27 верасьня да 27 кастрычніка 1974 г. Папа назваў яго гістарычнай падзеяй. Тэмай Сыноду была эвангелізацыя сучаснага сьвету. У Сынодзе прыймалі удзел каля 200 Герархаў з розных краінаў. Ад Усходніх Цэркваў учаснічылі Патрыярхі і Вышэйшыя Архібіскупы, а а.д Заходняй прадстаўнікі паасобных Біскупскіх Канфэрэнцыяў, кардыналы, якія стала працуюць у рымскай Курыі; прадстаўнікі ад арганізацыі генэральных Супэрыёраў (Старшынь) розных законаў. Сярод Біскупаў былі таксама в Літвы і Латвіі. Быў запрошаны на Сынод як пачэсны госьць Др. Поттэр, прадстаўнік Сусьветнай Рады Пратэстанцкіх і Праваслаўных Цэркваў, які зрабіў для Айцоў Сыноду даклад на тэму: «Эвангелізацыя сучаснага сьвету». Як праводзілася праца? У працы Сыноду можна адрэзьніць два эта пы. На першым этапе прадстаўнікі паасобных кантынэнтаў або краінаў паінфармавалі прысутных аб стане, умовах і цяжкасьцях эвангелізацыі на сваіх тэрыторыях. Пасьля вялась дыскусія. Гэта была вельмі важная і цікавая часьць усей працы. Яна паказала рэчаісны стан сучаснай эвангелізацыі і выявіла значэньне краёвьгх Біскупскіх Канфэрэнцыяў, якія хутчэй і лепш пазнаюць патрэбы сваіх Цэркваў, чымсь далёкія рымскія Управы, хаця і добра зарганізаваныя.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле