Божым Шляхам, 5 (116) 1969

Божым Шляхам

5 (116) 1969

Месца выхаду: London

Дата выхаду: 1969-09

Рэдактар: Гэрмановіч Язэп

Выдавец: Marian House

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Літанія да Найсв. Сэрца Збавіцеля. Пра чалавека добрага і шчырага кажуць: — Гэта душа-чалавек! — А калі хочам яшчэ болын яго пахваліць, кажам: — Гэта — залатое сэрца! — Мы пад словам сэрца разумеем ня той мяшочак крыві, які пампуе-пераганяе кроў па ўсім целе, але гэтым азначаем вартасьць чалавека, што ён плянаваў зрабіць у жыцьці і што сапраўды выканаў, асабліва, што перацярпеў. На такім паняцьці сэрца збудавана набажэнства да Найсьвяцейшага Сэрца Хрыстовага і гэта спэцыяльна выказана ў цудоўнай ЛІТАНІІ. «Літанія» — слова грэцкае — «літанэйя» і значыць — «упрашальная, настойлівая малітва». Як і іншыя літаніі і гэтая літанія да Сэрца Збавіцеля пачынаецца грэцкімі просьбамі: «Кірые, элейсон!», «Хрыстэ, елейсон!» Пане-Госпадзе, зьмілуйся-зжалься!» Так зьвяртаемся да Другое Асобы Сьвятой Тройцы, Ісуса Хрыста, каб аказаў, як Збавіцель, сваю добрасьць і ласкавасьць для нас грэшных. I яшчэ раз клічам у Хрыста ласкавасьці, калі паўтараем: «Хрыстэ, услыш нас! Хрыстэ, паслухай нас!» Тады зьвяртаемся да кожнае Асобы Сьвятой Тройцы з той самай просьбай міласэрдзя «Зжалься над намі!» Нарэшце, скончыўшы прыгатаваньне, прыступаем да самай Літаніі. Яна складаецца з 33-х клічаў да Збавіцеля — на памятку 33-х гадоў Хрьгстовага жыцьця ва зямлі і называем: «Сэрца Езуса!»

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Божым Шляхам

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле