Божым Шляхам, 4 (115) 1969

Божым Шляхам

4 (115) 1969

Месца выхаду: London

Дата выхаду: 1969-07

Рэдактар: Гэрмановіч Язэп

Выдавец: Marian House

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Візыта Паўла VI-га ў Жэнэве. 10-га чэрв. 1969 Папа прыбыў самалётам у Жэнэву на юбілей 50 год Міжнароднай Арганізацыі Працы, якая яго спэцыяльна запрасіла і таксама, каб адведаць там Сусьветную Раду Цэркваў (уваходяць у Раду 223 цэрквы пратэстанскія, англіканская і праваслаўная). На лётнішчы ў Жэнэве прывіталі Папу: Прэзыдэнт Швайцарыі др. Фон Моос, Генэр. Дыр. Арганізацыі Працы др. Д. Морсэ і Ге'нзр. Сакратар Рады Цэркваў др. Карсон Блаке. Найперш Павал VI-ы быў прыняты ў Бюро Арган. Працы і там меў прамову да працаўнікоў Бюро: дзякаваў ім за запрашэньне і высказаў прызнаньне іхняе працы — палепшыць долю рабочага сьвету і заахвочваў да далейшага намаганьня. Папа моцна падкрэсліў цяжкасьці і цярпеньні людзей працы з прычыны непаладак у адносінах між працадаўцамі — прыватнымі ці дзяржаўнымі — і работнікамі. «Як-жа многа — кажа Папа — несправядлівасьці, цярпеньняў і плачу яшчэ ўзносіцца да неба ад сьвету працы! Дык трывайце непахісна пры сваей задачы, якой ёсьць абарона справядлівасьці і супакою на сьвеце, які ёсьць цяпер найважнейшай справай для сьвету і будучых на ім людзей. А якраз будучыня можа будавацца толькі пры супакою між усімі рабочымі сем'ямі, між клясамі і народамі ...»

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Божым Шляхам

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле