Божым Шляхам, 3 (108) 1968

Божым Шляхам

3 (108) 1968

Месца выхаду: London

Дата выхаду: 1968-05

Рэдактар: Гэрмановіч Язэп

Выдавец: Marian House

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Рымскія звычаі ў час Вялікага Тыдня. Гук матораў, крык рэклямаў, сьпешка кожната з нас глушаць Божы голас у сусьвеце. Кяма калі затрымацца, падумаць. Усе кудысьці еьпяшаюцца... Царква аднак не адказваецца ад сваей місіі, каб прыпамінаць усім людзям, усюды і ў кожным стагодзьдзі. Асабліва гэта яна робіць у часе вялікіх сьвятаў: у час посту і Пасхі. Можа нідзе так моцна не адчуваецца Вялікі Тыдзень, як у Рыме — ў цэнтры хрысьціянства. Тут мы затрымаемся толькі над некаторымі мамэнтамі Вялікага Чацьвярга, Пятніцы і першага дня Вялікадня. Вялікі Чацьвер — гэта памятны дзень, калі Хрыстос, перш чым прыняць крыж, «палюбіўшы сваіх, што на сьвеце, даканца ўзьлюбіў іх' (Ян 13, 1). Сабраў апосталаў у Сыёнскай сьвятліцы — перад сваей першай Літургіяй і абмыў ім ногі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Божым Шляхам

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле