Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2010-04-20
Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
Выдавец: УК Народная Воля
Copyright © 2010 by Народная Воля
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Аляксандр Лукашэнка: «Мы гатовы прыняць Бакіева ў Беларусі — гэта маё асабістае рашэнне як кіраўніка дзяржавы». Зараз Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Казахстане разам са сваёй сям`ёй, паведаміў у нядзелю прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. “Гэта я ведаю дакладна”, — заявіў беларускі кіраўнік. “Бакіеў сёння знаходзіцца на поўдні Казахстана разам са сваёй сям’ёй — маленькім сынам пяцігадовым і дачкой дзевяцігадовай, жонкай”, — сказаў Лукашэнка. “Мяне здзіўляе, чаму тыя, хто пра гэта ведае, не хочуць казаць або кажуць наадварот. Чаму адбываецца ўсё гэта? Я вельмі ўважліва ўсё гэта адсочваю. Забаўна і дзіўна ўсё атрымліваецца і нават па-блюзнерску. Сёння чарговы раз я пачуў, праўда, з расійскіх СМІ (асноўных каналаў пры тым, не проста нейкія там укідванні жоўтай прэсы ці ў інтэрнеце), што месцазнаходжанне Бакіева невядомае. Гэтым панам усё вядома — дзе ён знаходзіцца, чым ён займаецца. Больш за тое, вядома, як усё было”, — мяркуе кіраўнік дзяржавы.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля