Data wydania: 2010-04-08
Redaktor: Уласаў А.
Wydawca: ТАА Тут і цяпер
Copyright © 2010 by Тут і цяпер
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
“Му шыныя” катлеты. Нядаўна Дзень адзінства народаў Беларусі і Расіі быў вельмі ўрачыста адзначаны ў Маскве. Са святочным канцэртам, “высокімі” спічамі наконт непарыўнага братэрства і духоўнай роднасці. Аб гэтым гаварылі і Аляксандр Лукашэнка ў сваім пасланні, і Дзмітрый Мядзведзеў, які, акрамя іншага, перакананы ў неабходнасці стварэння адзінай мытнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана. І тут дзяржаўны сакратар саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Павел Барадзін “выдае на-гара”. На пытанне карэспандэнта БелТА “Як Вы ставіцеся да меркавання пасла Беларусі ў Расіі, які лічыць, што цяпер больш намаганняў трэба прыкладаць не для будаўніцтва саюзнай дзяржавы, а для стварэння Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана?” Пал Палыч адказаў: “Ну, такіх паслоў трэба пасылаць у адно месца, у якое — вы ведаеце”. Прыехалі…
Katalog: Kamunikat.org