Аркуш Алесь, Жыццё з літаратурай, 8.04.2010

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны

Аркуш Алесь

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2010-04-08

Рэдактар: Аркуш Алесь

Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя

Выдавецкая сэрыя: Жыццё з літаратурай

Катэгорыя: Радыёперадачы

Copyright © 2010 by Беларускае Радыё Рацыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У перадачы: Антон Францішак Брыль прывёз з Брытаніі “Бэўвульфа”; гутартку з літаратурным крытыкам Ціханам Чарнякевічам; а таксама рэцэнзію на новую кнігу Барыса Пятровіча “Плошча”.

Беларускія аўтары: Аркуш Алесь

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя

Выдавецкія сэрыі: Жыццё з літаратурай

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Менскім аматарам літаратуры былі прадстаўленыя ўрыўкі старадаўняй англійскай паэмы “Бэўвульф” у перакладзе на беларускую мову аўтарства Антона Францішка Брыля. Імпрэза ў кнігарні “Ў” прайшла ў межах літаратурных чытанняў з інтэрнэт-часопісам “Прайдзісвет”. Аляксей Красоўскі наведаў гэтую імпрэзу і пагутарыў з аўтарам перакладу Антонам Францішкам Брылём і з сябрам рады часопіса “ПрайдзіСвет” Юліяй Цімафеевай.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... У Менску ў сакавіку адбыліся дзве прэзентацыі фінальнага зборніка ПЭН-цэнтраўскага літаратурнага конкурса імя Карласа Шэрмана. Зборнік называецца “Сьвятая праўда ды іншыя казкі” і ўяўяляе сабой кнігу клепсідру, калі ў тэксты маладых творцаў можна ўвайсці праз два ўваходы. Левае крыло - уласная творчасць, правае - варштат маладога перакладчыка. Пра “Святую праўду і іншыя казкі” Аляксей Красоўскі пагутарыў з маладым паэтам Віталём Рыжковым.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... У Менску адбылася прэзентацыя кнігі з правакацыйнай назваю «Праўдзівая гісторыя кацапа, хахла і бульбаша», аўтарства пісьменнікаў Максіма Клімковіча і Ўладзіслава Ахроменка. На прэзентацыі кнігі, якая адбылася ў менскай кавярні “Валерыя”, аўтары зазначылі аб сваіх спадзяваннях, што іх твор стане сапраўды народным і будзе, пераходзячы ад чытача к чытачу, знаходзіць сваё правакацыйнае месца ў шэрагу беларускіх літаратурных выданняў. Дык пра што ж насамрэч гэтая кніга? Аляксей Красоўскі распытаў саміх аўтараў    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Ціхан Чарнякевіч нарадзіўся у Пінску. Па адукацыі філолаг. Зараз вучыцца ў аспірантуры сталічнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. Працуе загадчыкам аддзела прозы і публіцыстыкі тыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. Гутарку з ім я пачаў пытаннем пра тое, у якім стане сёння знаходзіцца беларускай літаратурная крытыка.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Барыс Пятровіч нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну Гомельскай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у абласным і рэспубліканскім друку. Цяпер - галоўны рэдактар літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”. Першую кнігу выдаў у 1992 годзе – зборнік апавяданняў «Ловы». Сёлета выйшла чарговая кніга Барыса Пятровіча – “Плошча: гісторыя аднаго кахання”.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Працягваем знаёміць з кнігай Барыса Пятровіча “Плошча”. Старонкі з кнігі чытае Яна Запольская.    play