Покліч Волі, 3 (52) 2009

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

3 (52) 2009

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2009-02

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ці можа так быць? Пасля таго як адносіны з Захадам нармалізаваліся, Лукашэнка яшчэ больш пачаў нагадваць Кашпіроўскага часоў пераходу ад “савецкага застою” да “расейскага расцвету”. Ці ні ў кожным сваім выступе ён абавязкова звяртае ўвагу наша­га даверлівага электарату на той факт, што крызіс нам навязалі. Ён замбуе насельніцтва, а з дазволу еўрапейскіх інтэгратараў і Еўропу, як самы сапраўдны экстрасэнс. І нямалая частка грамадзянаў яму шчыра верыць. Жылі мы сабе жылі, нікога крывым бокам не чапалі ды вось нядобрыя фінансавыя амерыканскія махляры так замахляваліся, што папсавалі нам такія станоўчыя паказчыкі даска­налага беларускага супер-пупер эканамічнага дзіва. Перасталі купляць нашыя самыя якасныя ў свеце тавары і расейцаў да таго ж змусілі, а так у нас усё добра, толькі адна праблема: як прадаць са складоў вырабленую прадук­цыю за мяжу танней, чым сваім грамадзянам? На вялікі жаль, праблемаў у нас куды больш, чым тая драбя­за, якую агучвае ўлада. Не стану кранацца эканамічных, бо яны насамрэч усё ж такі з’яўляюцца другаснымі, ды пра іх ужо да­статкова напісана прафесійнымі незалежнымі экспертамі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле