Ніва, 2010/15 (2813)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2010/15 (2813)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2010-04-11

Рэдактар: Вапа Яўген

Рэдакцыйная калегія: Я. Вапа (гал. рэд., стар. Праграмнай рады), В. Луба (нам. гал. рэд.), М. Ваўранюк, А. Вярбіцкі, М. Лукша, Г. Кандрацюк-Свярубская, А. Мароз, І. Карпюк, М. Халадоўскі - журналісты, А. Паўлоўскі (інтэрнэт), Галіна Рамашка (канцылярыя)

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

ISSN: 0546-1960

Copyright © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

— Я мела шчасце да знакамітых людзей, — кажа Надзея Артымовіч, паэтэса. Сорак гадоў таму, 5 красавіка 1970 г. у „Ніве” паказаўся яе дэбютанцкі верш Ой ляцелі гусі. На Літаратурнай старонцы „Белавежы” нумар 136. Дзякуючы Юрку Туронку, які заапекаваўся таленавітай маладой бяльшчанкай-студэнткай. — І рэдактары маіх вершаў, якія чуюць літаратуру, хоць гэта гісторык ці фізік. І гэта дзякуючы іх уражлівасці і ведам, сэрцу і духу я і мая літаратура ёсць такімі, якімі ёсць. Сакавіцкае перадпрадвесне ў Бельску, Бельск і ўся зямля ў чаканні вясны. Надзея найбольш любіць прадвесне і канец лета. Іх далікатнаць ды смугу-непрадказальнасць. Піша лісты і свет піша ёй. Чытае. „Свет чытацкі інтэлігентны, бо інтэлігентны той, хто чытае”. Сядзім у яе кватэры па вуліцы Пасвентнай, лунае музыка барока: Карэлі. Таямнічая Надзея, штодзень нешматмоўная, раскрывае свае таямніцы неахвотна, хоць паэт, мабыць, крыху эксгібіцыяніст? — Не, шмат у гэтым крэацыі, літаратурнай крэацыі, усміхаецца таямніча паэтэса. — Паэзія не ёсць вівісекцыяй. Колькі ў ёй ёсць аўтара, ведае толькі ён. Калі разгледзець жыццё аўтара, мае яно супадзенні, але неабавязкова. Гэта такая матэрыя — літаратурная. Крытык мае перад сабой верш, і абмяркоўвае яго па-свойму... Але для мяне важнае, што пісалі крытыкі, бо яны паказваюць пэўную рысу, аспект, у сэнсе творчасці... Але рассакрэціць аўтара? Як і чалавека — сама ведаеш... (М. Лукша, Свет, Надзея, музыка, верш, фрагмэнт)

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле