Беларусы ў свеце, 3/2010

Беларусы ў свеце

інфармацыйны бюлетэнь

3/2010

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-03

Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна

Выдавец: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына

Copyright © 2010 by МГА ЗБС Бацькаўшчына

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Малой Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” адбылося 12 сакавіка ў Мінску. Пачалося пасяджэнне са спра­ваздачнага дакладу аб дзейнасці “Бацькаўшчыны” пасля Пята­га з’езда беларусаў свету, з якім выступілі кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская і старшыня Рады Ніна Шыдлоўская. Сябры Рады таксама заслухалі фінансавую справаздачу аб дзейнасці Згуртавання за 2009 год. Абодва даклады – аб дзейнасці “Бацькаўшчыны” пасля Пятага з’езда і фінансавая справаздача – былі адзінагалосна зацверджаныя Малой Радай. Галоўнае пытанне, якое разгля­далася падчас пасяджэння, – план працы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” на гэты год. Планам вызначаныя асноўныя накірункі інфармацыйнай, арганізацыйнай, юрыдычнай, выдавецкай дзейнасці “Бацькаўшчыны”, а таксама дзейнасці ў галіне навукі і адукацыі, культу­ры і асветы. План складаецца з 98 пунктаў. У галіне арганізацыйнай і прававой дзейнасці, да прыкла­ду, перадугледжаны ўдзел у пра­цы Рабочай групы Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў па распрацоўцы за­кона аб беларусах замежжа; сустрэ­чы з міністрамі і супрацоўнікамі Мінкульта, МЗС, Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, Мінадукацыі і інш. па пытаннях беларусаў замеж­жа; арганізацыя святкавання 20-годдзя стварэння “Бацькаўшчыны” (10 верасня); арганізацыя публічных сустрэч у Мінску з кіраўнікамі беларускіх арганізацый замежжа ды шматлікія іншыя мерапрыемствы. Нагадаем, нядаўна адбылася пер­шая такая сустрэча – са старшынём Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведарам Нюнькам.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле