Месца выхаду: Гародня
Дата выхаду: 2003-08
Рэдактар: Сазонаў Віктар
Выдавец: Гарадзенскае аддзяленьне Фонду імя Льва Сапегі
Copyright © 2003 by Гарадзенскае аддзяленьне Фонду імя Льва Сапегі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Хто ў Зельву, а хто ў Маскву. Хто пасее авёс, той ніколі не пажне пшаніцу. Сьвет такі, што пабудаваць можна толькі тое, што задумаў. Таму чалавек, які хоча жыць з вынікаў сваёй працы, а не марыць паразытаваць на чужым, мусіць выразна ўяўляць сваю будучыню. Гэта дазволіць скласьці пляны і, абапіраючыся на здабыткі, крок за крокам ісьці да сваёй мэты. Так сама і народ, і дзяржава, мусяць добра ведаць – анішто доўга ня будзе стаяць бяз моцнага грунту. Абрынецца само і заваліць таго, хто апынецца побач. Таму будучыня можа грунтавацца толькі на трывалых, магутных, выпрабаваных вякамі падмурках сівой мінуўшчыны. Кожная спроба замяніць у гэтых падмурках хоць адну цаглінку, можа скончыцца руйнаваньнем цэлага будынку.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Свой лад