Месца выхаду: Гародня
Дата выхаду: 2003-06
Рэдактар: Сазонаў Віктар
Выдавец: Гарадзенскае аддзяленьне Фонду імя Льва Сапегі
Copyright © 2003 by Гарадзенскае аддзяленьне Фонду імя Льва Сапегі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У чорных плямах гістарычнай памяці. Старадаўная мудрасьць кажа, што народ, які забыўся сваю мінуласьць, асуджаны перажыць яе зноў. Ніхто ня хоча вяртацца ў цяжкую мінуўшчыну, каб зноўку зьведаць яго боль. Кожны хоча будаваць сьветлую будучыню для сябе і сваіх нашчадкаў, дасягнуць посьпеху, абысьці няўдачы на сваім жыцьцёвым шляху. А адным з найлепшых дапаможнікаў ухіленьня ад катастрофы ёсьць гістарычная памяць. Ніхто з нас не хацеў бы больш зьведаць страшэнных жудасьцяў тае вайны, сумная гадавіна ад пачатку якой прыпадае на чэрвень. Кожны чацьвёрты беларус не дажыў да яе заканчэньня. Якая жахлів ая лічба! А чаму так сталася? Чаму народ, які сам не абвяшчаў нікому вайны, ні яму ніхто, і наагул не хацеў ваяваць, так моцна ўцерпеў? Вельмі важна знайсьці адказ на гэтае пытаньне, калі мы ня хочам перажыць таго жаху яшчэ раз.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Свой лад