Свой лад, 6

Свой лад

інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь Гарадзенскага аддзяленьня Фонду імя Льва Сапегі

6

Месца выхаду: Гародня

Дата выхаду: 2003-05

Рэдактар: Сазонаў Віктар

Выдавец: Гарадзенскае аддзяленьне Фонду імя Льва Сапегі

Copyright © 2003 by Гарадзенскае аддзяленьне Фонду імя Льва Сапегі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Багдадзе ўсё спакойна. Сьмех заўсёды дапамагае ў цяжкіх сытуацыях. Як казаў адзін ведамы гу марыст – чым горай жывем, тым болей жартуем. Красавік пачынаецца з дня сьмеху. А ў нас ён займае аж два дні. Ня толькі першага, як ў усім сьвеце, а яшчэ і другога. Да таго ж на другі дзень відавочны пераход у чорны гумар. Гэтая дата абвешчаная днём яднаньня народаў Беларусі і Расеі. Зь якім канкрэтна народам шматнацыянальнай фэдэрацыі нас яднае гэты дзень, сказаць цяжка. Можа гэта расейцы, а мо’ чачэнцы... А можа ўсе разам... Але гумар відавочны. Мы яднаемся з тымі, хто ваюе паміж сабою. Вайны ў нас, напэўна, даўно не было. Ну, а з гумарам усё ў норме. Ёсьць. Каб толькі, ня дай Божа, гэты сьмех бокам ня выйшаў. Трэба помніць, што месяц красавік толькі пачынаецца зь дня сьмеху, а сканчаецца ён вальпургіевай ноччу.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Свой лад

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле