Покліч Волі, 1 (50) 2009

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

1 (50) 2009

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2009-01

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Паміж Узбекістанам і Зімбабвэ. Віцебскі аўтавакзал. Трое мужчынаў, уладкаваўшыся на крэслах у зале чакання, пачынаюць абмяркоўваць падзеі га­завага канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай. Рэй вядзе самы самавіты з іх, другі зацікаўлена падтаквае, трэці моўчкі слухае. Першы до­бра абазнаны ў калізіях газавага супрацьстаяньня, і ані на каліва не сумняваецца ў няшчырасці расейскага боку. Відаць па ўсім, ён уважліва глядзіць расейскія тэлеканалы і знаходзіцца пад глыбокім ўплывам афіцыйнага пункту гледжання на гэтую праблему. З ягонага распове­ду вынікала, што дрэнныя ўкраінцы крадуць у крышталь­на праўдзівых расіянаў з-за таго, што не маюць сродкаў на аплату за газ. На жаль, я сышоў раней, не даслухаўшы да канца гэ­тую зацікаўленую і даволі эмацыйную размову. Думаю, што іхняе меркаванне наконт украінскай несумленнасці так і не перамянілася. Мяне ад­нак, у адрозненне ад гэтых грамадзянаў, хвалюе не столькі, хто правы, а хто вінаваты ў гэтай газавай бойцы, колькі празмер­ная даверлівасць, а разам з тым, абмежаванасць і закасьцяне­ласць тутэйшага насельніцтва.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле