Покліч Волі, 11 (49) 2008

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

11 (49) 2008

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2008-12

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Што год наступны нам рыхтуе? Апошнія выступы і сустрэчы Лукашэнкі патанулі ў атмасферы пераднавагод­няй эйфарыі. Стомленае насельніцтва, заплюшчыўшы вочы, кінулася ў вір свя­точнай мітусні. Прывід фінансавай крызы мала каго хвалюе. Ніякай цвярозай ацэнкі сітуацыі пакуль не чуваць. Контркрыза­вых захадаў ніхто не робіць. Улада і бізнес цягнуцца ў хвасце падзей, спадзяючыся на Захад, не расейскія крэдыты, на нейкае дзіва, якое мусіць не толькі ўратаваць, але і ўзняць на нейкі недасяжны ўзровень. Па-савецку аптымістычна гучыць на­зва інтэрв’ю (“Галоўнае - эканоміка і стабільнасць”) з намеснікам старшыні гар­выканкаму В. Дарожкіным, апублікаванае ў раённай газеце “ Жыццё Прыдзвіння” за 24 снежня. Сыходзічы з падзагалоўка (“...у сувязі з вядомымі крызіснымі з’явамі сытуацыя...патрабуе прыняцця эфектыўных мер па іх мінімізацыі”) заступнік старшыні разумее ўсю складанасць сытуацыі, якая склалася ў раёне і мусіць ведаць шляхі яе пераадолення. Абвастрылася прабле­ма рэалізацыі прадукцыі, але кіраўніцтва прадпрыемстваў ведае, што трэба зніжаць запасы на складах і змагацца з дэбітарскай запазычанасцю.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле