Покліч Волі, 10 (48) 2008

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

10 (48) 2008

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2008-12

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

“Губернатары” прыходзяць і сыходзяць... Кажуць, доўга адбіваўся А. Косінец ад прызначэння на “губернатарскую” пасаду. Як ба­чым, не адбіўся. Відаць, немалое напружанне ў лукашэнкавым атачэнні з каштоўнымі кадрамі, раз прызначылі таго, хто гэтага не надта ўжо і хацеў. Знаёмячы мясцовае чына­венства з новым “ губернатам”, Лукашэнка паставіў значныя задачы перад новаабраным. Ды толькі вось забараніў усялякія чысткі ды разборкі. Задачы, выходзіць, новыя, а вырашаць іх прыйдзецца са старой каман­дай. Праехаўся губернатар па го­радзе, паспрабаваў увайсці ў курс справаў і не стрымаўся—пачаў махаць шабляй. Маўляў, горад брудны, недагледжаны. Асабліва вул. Ленінградская не спадабалася. Трэба тэрмінова ратаваць. Выгнаў народ на суботнік. Уратаваў ці не— не ведаю. Затое ўсе зразумелі—гаспадар прыехаў. Затым заявіў: кошты ў крамах ды на рынку зусім эканамічна неабгрунтаваныя. У адна­го, маўляў, кіля мяса 13 тыс. руб. каштуе , а ў другога—16 тыс. руб.. Непарадак. Загадаў ураўняць кошты, а нязгодных з такім валюнтарызмам замяніць на згодных. Пра вынікі не паве­дамляецца.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле