Брылеўскі летапіс, 6 (123) 2010

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

6 (123) 2010

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2010-03

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2008-2010 by Брылеўскі летапіс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Бывай, сельсавет!.. Вось і надышоў той дзень -- 19 сакавіка 2010 года -- калі ў апошні раз адчыніліся дзверы Брылёўскага Савета. Сакратар сельсавета Надзея Іванаўна Рамашкевіч рыхтавалася сустрэць новых гаспадароў маёмасці і дакументацыі, і яны не прымусілі сябе доўга чакаць -- першымі прыехалі старшыня выканкама Мастоцкага сельсавета Валянціна Іванаўна Мацькова, сакратар Алена Яўгенаўна Каштанава і спецыяліст Любоў Іванаўна Механікава. Праз некаторы час прыехалі кадзінцы - старшыня выканкама сельсавета Віктар Міхайлавіч Васкабойнікаў і сакратар Тамара Пятроўна Абрамовіч. Галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйнай работы райвыканкама Галіна Андрэеўна Кісялёва маўкліва назірала за апошнімі хвілінамі жыцця нашага сельсавета, за тым, як усё падлічвалася, падпісвалася, выносілася і грузілася ў аўтатранспарт. І за тым, як Уладзімір Ільіч Мажораў паставіў апошнюю кропку, сваімі рукамі зняўшы з будынка сцяг і шыльды. Відаць, вось так і паміраюць сельсаветы...

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле