Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2010-02
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Copyright © 2008-2010 by Брылеўскі летапіс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Прыклад міністра. ожна заўважыць, у нашай краіне ў апошні час на самым вышэйшым узроўні пачалася новая хваля беларусізацыі. На V з’ездзе беларусаў свету міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка заверыў прысутных дэлегатаў у тым, што зробіць усё магчымае, каб перавесці Міністэрства культуры на беларускую мову. З гэтага вынікае, што цалкам магчыма перавесці усе міністэрствы і ведамствы, мясцовыя Саветы дэпутатаў, раённыя выканаўчыя камітэты, вышэйшыя навучальныя установы і іншыя дзяржаўныя ўстановы на беларускую мову. У нашай краіне двухмоўе і дзве мовы павінны ўжывацца ў роўнай колькасці. Таму і справаводства павінна дубліравацца на беларускай і рускай мове, усе прымаемыя акты павінны быць на рускай і беларускай мове. Але, каб зберагчы сродкі дзяржавы і аддаць даніну павагі краіне, лепш весці справаводства толькі на беларускай мове, як і паказвае прыклад Міністэрства культуры.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс