Гасцінец, 19 (94) 2009

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

19 (94) 2009

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2009-11

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2008-2010 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Берагчы гісторыю. Злучаныя Штаты адносна ма­ладая краіна, якая ўзнікла на­прыканцы 18 стагоддзя. І двух­сотгоддзе заснаванне якой адзначалі адносна не даўна. Гэта мусіць адзіная краіна ў свеце, дзе эфектыўная эміграцыйная палітыка спрыяе прытоку но­вых працоўных рук. Пераважна з Азіі, Лацінскай Амерыкі. Але і шмат нашых землякоў спрабу­юць знайсці шчасце ў ЗША. Амерыка прываблівае шмат чым, шмат чым уражвае і пра гэта я пісаў у папярэдніх натат­ках. Але для нашай групы ўражальнай была колькасць нацыянальных сцягоў ля дамоў амерыканцаў, на вуліцах амерыканскіх гарадоў. Зорна-паласаты сцяг бачны ва ўсіх кропках Амерыкі. Сцяг яднае на­цыю. Сцяг выклікае гонар. Сцяг сімвалізуе адзінства краіны. На жаль, гэтага мы не мо­жам сказаць пра наш сёняшні дзяржаўны сцяг, які дастаўся ад распаўшыйся савецкай імперыі. Сёняшні чырвона-зялёны сцяг выглядае штучным утварэннем ў шматвекавой гісторыі краіны, дзе яго ніколі і не было. Але акрамя сцяга ў Амерыцы існуе файная традыцыя рабіць гісторыю ўласнымі рукамі. Аме­рыканцы шануюць усе гады існавання сваёй краіны. І гэта праяўляецца, мусіць у пер­шую чаргу, ў адносінах да мес­ца прэзідэнта ЗША ў гісторыі краіны. Кожны прэзідэнт ства­рае бібліятэку і музей свайго імя. Нам давялося пабываць на радзіме Джеральда Форда ў го­радзе Гранд Рэпідзе у яго музеі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле