Месца выхаду: Свіслач
Дата выхаду: 2009-11
Рэдактар: Мелевіч Канстанцін
Copyright © 2009 by Свіслацкі веснік
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Смерць актывіста. 21 лістапада сталя вядома, што моцна збіты і патрапіў у рэанімацыю грамадскі актывіст з Мар’інай Горкі Валянцін Доўнар. На жаль, праз 5 дзён, 26 лістапада ён памёр. Гэта смерць пакінула больш пытанняў чым адказаў. Здарэнне адбылося 20 лістапада каля 22-00. У самым цэнтры Мар’інай Горцы — на пляцы блізу Дома Культуры. Па пятніцах, прыкладна ў гэты час пасля працы Валянцін ужо цягам некалькіх год развозіў газэту “Новы Час” і іншыя незалежныя выданні па знаёмым. А менавіта ў той дзень, 20 лістапада Валянцін, атрымаўшы ў Мінску заробак спяшаўся як найхутчэй патрапіць дадому. Непрытомнага актывіста даставілі ў рэанімацыю раённай бальніцы. Ужо 23 чысла знаёмым паведамілі, што пацыент безпрытомны, але ягоны стан удалося стабілізаваць і ёсць надзеі на тое, што ён ачуняе. Валянцін знаходзіўся 6 дзён безпрытомным стане ў рэанімацыйным адзяленні Мар’інагорскай бальніцы на сёмы не прыходзячы ў прытомнасць памёр. Прычына смерці — гематома галаўнога мозга. Валянціну як раз споўніўся 51 год. Дактары, якія праводзілі лячэнне сцьвярджаюць, што такая траўма магла быць нанесена цьвёрдым кіем (напрыклад металічным альбо гумовым — аналагічным міліцэйскім дубінкам).
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Свіслацкі веснік