Свіслацкі веснік, 4 (5) 2009

Свіслацкі веснік

Інфармацыйна-аналітычнае выданне пасёлкаў Дружны і Свіслач

4 (5) 2009

Месца выхаду: Свіслач

Дата выхаду: 2009-10

Рэдактар: Мелевіч Канстанцін

Copyright © 2009 by Свіслацкі веснік

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

“Свіння” і птушка Гаварун. Увесь калектыў інтэрнэт-рэсурса “Свіслач: рэгіянальны партал” напрыканцы месяца перахварэў на грып. Са сканчэннем “эпідэміі” мы падсумавалі свае ўражанні. З аднаго боку, маючы інфармацыю пра сапраўды масавае захворванне сярод знаёмых (і не толькі тых, хто працуе над парталам), смешна было чытаць пра адсутнасць эпідэміі. І адсутнасць зафіксаваных штамаў віруса каліфарнійскага (свінога) грыпу. Міністэрства аховы здароў’я пачало прызнаваць, што такі вірус у краіне ёсць і што ад яго паміраюць пад ціскам карэспандэнтаў незалежных СМІ, якія здолелі скапіраваць і апублікаваць унутрыведамасныя дакладныя з апісаннем выпадкаў смерці людзей ад “свінога грыпу”. Праз 2 дні па публікацыі медыкі ўжо паведамялі пра 102 зафіксаваных выпадка захворвання на А (Н1/N1). Дарэчы, у Ўкраіне такіх выпадкаў (зафіксаваных) меней. Але нават пры гэтым эксперты сусветнай арганізацыі аховы здароў’я кажуць, што дадзены від віруса стаў дамінуучым у краіне-суседцы. Прычына — неразвітасць сеткі дыягнастычных лабараторый. На аналіз патрапляе ў сярэднім толькі 1 проба на 700-800 шпіталізаваных. А параўнаўча з колькасцю захварэўшых суадносіны пракладна 1 да 10 000.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Свіслацкі веснік

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле