Месца выхаду: Свіслач
Дата выхаду: 2009-06
Рэдактар: Мелевіч Канстанцін
Copyright © 2009 by Свіслацкі веснік
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Пасёлкі Свіслач і Дружны ад пачатку будаваліся з разлікам на моцныя сувязі са сталіцай. Да прыкладу, нават сёння асноўныя спажыўцы электраэнэргіі ЦЭЦ-5 месцяцца ў Мінску а не ў Мар’інай Горцы. Нават інтэрвал руху маршрутак да сталіцы складае 7-10 хвілін замест 30-45 да райцэнтру. Натуральна, што жыхары Свіслачы і Дружнага ўжо каторы год абмяркоўваюць уключэнне пассавета ў склад Мінскага раёна. Не дзіўна прадбачыць, што з далейшым развіццём нашай тэрыторыі, сувязі з райцэнтрам будуць толькі слабець. З 2009 года гэта знайшло адлюстраванне і ў афіцыйных планах развіцця дзяржавы. У зацверджанай схеме развіцця Мінскай прыгараднай зоны Свіслач і Дружны уключаны ў план. Мар’інай Горцы ў дакуманце месца не знайшлося.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Свіслацкі веснік