Гасцінец, 6 (81) 2009

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

6 (81) 2009

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2009-03

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2008-2010 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Святкаванне прайшло з затрыманнем Аўтухова. 25 сакавіка грамадзяне ў Віцебску адзначылі Дзень Волі ўскладаннем кветак да мема­рыяльных месц Васіля Быкава і Ўладзіміра Караткевіча. Пры знаходжанні ля помніка Васілю Быка­ву з бел-чырвона-белым сцягам быў затры­маны Леанід Аўтухоў. На 25 сакавіка ініціятару сходу выбаршчыкаў на плошчы Свабоды Кастусю Смолікаву (старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ) было адмоўлена ў праве правесці сход грамадзян з нагоды 91-гадавіны абвяшчэння БНР. Аб гэтым Смолікаў паведаміў грамадзя­нам, якія прыйшлі каля 17 гадзін на плошчу Свабоды, адначасова з гэтым прысутным было прапанавана прайсці да памятных месц Віцебска – мемарыяльнай шыль­ды Васілю Быкаву і помніку Уладзіміру Караткевічу. У скверы Маякоўскага ля шыльды Васілю Быкаву актывіст Руху за Свабоду, старшы­ня Гарадоцкай арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў падняў ўверх бел-чырвона-белы сцяг, пад якім быў пахаваны народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў. Спадар Смолікаў прапанаваў ускласці кветкі да шыльды Васілю Быкаву, што і было зробле­на.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле