Гасцінец, 5 (80) 2009

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

5 (80) 2009

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2009-03

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2008-2010 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Свята Канстытуцыі непатрэбна? У кожнай нармальнай краіне шануюць Асноўны Закон – Канстытуцыю, выдзеляючы дзеля гэтага святочны дзень. 15 сакавіка дзень беларускай Канстытуцыі на Беларусі праходзіць амаль незаўважна. У гэтым годзе, калі павінна быць адзначана яе 15-годдзе, кіраўнік краіны абмежаваўся дзяжурным вітаннем, а на месцах падзея засталася незаўважанай. На Віцебшчыне наогул, вырашылі зрабіць суботнікі і 14, і 15 сакавіка, выдзеліўшы гэтыя дні для старту(?) кампаніі Год роднай зямлі. Усе раённыя газеты напярэдадні дня Канстытуцыі надрукавалі зварот старшыні аблвыканкама А. Косінца з нагоды Года зямлі, а таксама невядомыя карэспандэнты раённых выданняў быццам бы ўзялі інтэрвью ў кіраўніка спраў аблвыканкама, а таксама ў начальніка ідэалагічнай працы аблвыканкама. Толькі невядома, хто з іх на якое пытанне адказваў? Чаму ж мясцовыя улады не шануюць дзень Канстытуцыі? Чаму гэты дзень не становіцца нагодай для прыцягненні ўвагі да праў чалавека, якія так шырока дэкларуюцца ў Канстытуцыі?

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле