Месца выхаду: Гарадок
Дата выхаду: 2009-01
Рэдактар: Гаравы Леанід
Copyright © 2008-2010 by Гасцінец
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Рэанімацыя пачалася..? З сярэдзіны студзеня запрацаваў гатэль “Раўбічы” у Гарадку, які належыць Міністэрству спорта і турызма. Больш гадавы прастой не на карысць любому механізму. Каб машына дзейнічала эфектыўна, яна увесь час павінна быць у працы. На жаль, мінулыя два гады ў жыцці гатэля былі гадамі стагнацыі і дэградацыі. Стагнацыя пачалася напрыканцы 2006 году, калі не працягнулі кантракт з дырэктарам Пятром Цімчанка, пры якім калектыў атэля меў штогадовыя павелічэнні аб’ёма паслуг у разы. Потым на працягу года двойчы адбылася змена кіраўніцтва калектыва – бо ў жаночым калектыве нерэальна знайсці спецыяліста, які ведае спартыўную праблематыку, здольны арганізаваць зборы для спартыўных каманд Беларусі і Расіі, як гэта было ў часы першага дырэктара. Вынікам неэфектыўнай працы калектыва за 2007 год стала закрыццё гатэля напрыканцы снежня. Адбылася ліквідацыя амаль 20 працоўных месцаў, што істотна для наша райцэнтра.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец