Гасцінец, 1 (76) 2009

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

1 (76) 2009

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2009-01

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2008-2010 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ці дойдзем да галоснасці? У часы перабудо­вы пытанне галоснасці, адкрытасці ўлады было адным з найважнейшых. Менавіта адкрыццё за­крытых пратаколаў КПСС, знаёмства грамадства з творамі Салжаніцына, інфармаванне аб спецль­готах высокай наменклату­ры выклікалі ў адукаванай часткі грамадства змену адносін да камуністычнага рэжыму. З таго часу прайшло больш дваццаці гадоў, свет навокал непазнавальна змяніўся, нормы свабоды слова сталі неад’емнай часткай жыцця ва ўсіх краінах Усходняй Еўропы, Балтыі, Украіны. Але пра­блема свабоды слова, адкрытасці ўлады застаец­ца актуальнай для Беларусі. Нягледзячы на дэкларуе­мыя нормы свабоды слова мясцовыя ўлады Беларусі амаль ва ўсіх рэгіёнах краіны адмаўляюць грамад­зянам у правядзенні сходах, пікетаў, мітынгаў. Пры гэтым па іезуісткі адводзячы гра­мадзянам месцы масавых мітынгаў на месцах выгулу сабак, на лясных ускрайках гарадоў і г.д. Не з’яўляецца ў гэтым спісе выключэннем і ўлады Гарадоцкага раёна. Мяс­цовыя актывісты яшчэ не атрымалі ніводнага дазво­лу на правядзенне мера­прыемтсва ў рысе горада. Адзінае на што пайшлі ўлады – вызначалі месцам пікетаў і г.д. лес Вараб’ёвы горы ды магчымасць маніфестацыі па Сабалеўскай вуліцы, быццам калісьці там пра­ходзяць падобныя мера­прыемствы ўладаў. Вось такія двайныя стандарты: для ўлады – плошча Леніна, а для апанентаў – лес за го­радам. Пытайцеся дазволу ў Анатоля Мікалаевіча на мітынгаванне ў лесе.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле