Месца выхаду: Гарадок
Дата выхаду: 2008-12
Рэдактар: Гаравы Леанід
Copyright © 2008-2010 by Гасцінец
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Віцебскі старшыня не задаволены папярэднікам. Аляксандар Косінец мусіў канстатаваць, што праца пад кіраўніцтвам ягонага папярэдніка была недастатковай, а часам і нездавальняючай. Як зазвычай, пад Новы год па ўсёй краіне падводзяцца вынікі за 12 мінулых месяцаў ды праходзіць разьмеркаваньне бюджэтных сродкаў на чарговы гадавы пэрыяд. На Віцебшчыне склалася ўнікальная сытуацыя: са справаздачным дакладам перад дэпутатамі аблсавету выступаў старшыня аблвыканкама Аляксандар Косінец, прызначаны на гэтую пасаду каля месяца таму. І ён мусіў канстатаваць, што праца пад кіраўніцтвам ягонага папярэдніка была недастатковай, а часам і нездавальняючай. Перадусім, на думку Аляксандра Косінца, вінаватая кадравая праблема. Паводле падлікаў адмыслоўцаў, у сельскагаспадарчым комплексе вобласьці бракуе больш за тысячу некваліфікаваных працаўнікоў і больш за 250 спэцыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Паводле новага губэрнатара, людзі , асабліва маладыя, ня хочуць працаваць на вёсцы, бо ім плацяць дужа нізкія заробкі, а таксама не заўжды забясьпечваюць жытлом.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец