Месца выхаду: Гарадок
Дата выхаду: 2008-12
Рэдактар: Гаравы Леанід
Copyright © 2008-2010 by Гасцінец
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Не страляйце ў піяніста. Пасля правядзення выбарчай кампаніі ў Палату стала заўважна пераразмеркаванне сярод улады Беларусі. Палата стала месцам заканчэння працоўных будняў для шматлікіх наменклатурных чыноў, што працавалі ў выканаўчай уладзе. Адначасова з гэтым, складанасці з Расіяй, якая не жадае далей плаціць за адны пацалункі, вымушаюць шукаць спрыяльных адносін з Захадам – Еўрапейскім Саюзам. Правёўшы выбарчую кампанію па завядзёнцы апошніх гадоў – мы самі вырашаем каго і куды абіраць:самі створым камісіі і абвесцім вынікі “галасавання” – улады не адступілі ад сваіх прынцыпаў, а толькі зменшылі крымінальны і адміністратыўны ціск на апазіцыю ў час кампаніі. Гэтага аказалася дастаткова, каб ЕС зрабіў першы крок на сустрач – спыніў на паўгады візавыя санкцыі супраць праўладных чыноўнікаў ( праўда, захавалі супраць старшыні ЦВК Ярмошынай і асоб падазраваных у знікненні палітыкаў).
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец