Гасцінец, 11 (73) 2008

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

11 (73) 2008

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2008-11

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2008-2010 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Супраць актывіста пачалі крымінальную справу. Аляксандра Жыдкевіча з Бычыхі Гарадоцкана раёну падазраюць у парушэнні арт. 433 Крымінальнага кодэксу “Атрыманне незаконнага ўзнагароджання”. Падставай для завядзення крымінальнай справы супраць актывіста, які працуе зубным тэхнікам, стаў запіс у “Кнізе заўваг і прапаноў” аб тым, што ён нібыта атрымаў грошы ў мясцовага маладзёна за лячэнне зуба. Напярэдадні з’яўлення запісу, Аляксандр Жыдкевіч звярнуўся да кіраўніцтва Бычыхінскага ФАПа са скаргай на тое, што санітарка, якая павінна яму дапамагаць, адмаўляецца сумленна выконваць свае абавязкі. Актывіст мяркуе, што гэтыя выпадкі звязаныя паміж сабой. Мясцовыя міліцыянты з энтузіязмам узяліся раскручваць справу супраць актывіста Руху, які ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі ў якасці назіральніка і раней актыўна дзяліўся інфармацыяй з журналістамі пра дрэнныя умовы пражывання маладых спецыялістаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле