Дата выхаду: 2010-03-31
Рэдактар: Адамянц Аляксандр
Copyright © 2008-2010 by Новая Эўропа
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Беларусь з сярэдзіны і звонку. Новы часопіс «Belarus Inside Out» сведчыць, што ў беларусаў нашмат болей агульнага з еўрапейскімі суседзямі, чым можа падацца на першы погляд. Хутка беларусы змогуць параўнаць уласны погляд на сваю краіну з еўрапейскім. Цягам месяца ў Мінску чакаецца прэзентацыя часопіса «Belarus Inside Out» («Беларусь з сярэдзіны і звонку»), аўтарамі якога сталі 10 беларусаў і 10 еўрапейцаў. Паўтары тыдні маладыя ўдзельнікі вандравалі па краіне ў парах паводле прынцыпу «свой — чужы», «журналіст — фатограф», каб пазбавіцца стэрэатыпаў і болей даведацца пра дзяржаву ў цэнтры Еўропы. Што выйшла з гэтых падарожжаў, чым Беларусь шакавала еўрапейцаў і скарыла нямецкага дыпламата, распавядаюць арганізатары і ўдзельнікі праекту.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новая Эўропа